Я люблю сваю Радзiму

Марина Бэлл
Пра маю Радзiму Беларусь


Я люблю сваю Радзiму,
Рэчкi, узгоркi i палi,
Горш няма для чалавека,
Чым не мець роднай зямлi.

Тут увысь iмкнуцца дрэвы,
Вецер шэпча казку мне,
Чую матчыны напевы
Аб радзiмай старане.

Беларускiя узоры,
Кроплi ранiшняй расы.
Незлiчоны тут азеры,
Вабяць велiччу лясы.
 
У небе сонейка яскрава
Кожным промнем зiхацiць,
Мова родная ласкава,
Нiбы той ручай, журчыць.

У траве сакоча конiк,
Неба ззяе чысцiней,
Я люблю такi прыгожы
Край блакiтны слауны мой.