Мой Мiнск

Беларуски Куток
Мой Мінск
Татьяна Домаренок

     Над горадам Мінскам, які святкуе сваё 940-годдзе, ляцеў бліскучы , нібы кавалачак сонца, паветраны шарык! Ён вырваўся з рукі ў маленькай дзяўчынкі і паляцеў у неба, чаму быў невымоўна рады. Бо з вышыні яму адкрывалася такая прыгажосць! Ён бачыў асветлены сонечнымі прамянямі вялікі горад - шырокія праспекты, прыгожыя хаты, зялёны парк ля возера, раку Свіслач і шмат людзей, вясёлых і задаволеных, якія спявлі і танцавалі на вуліцах і на беразе ракі . Шарык бачыў парусныя лодкі, якія плылі па рацэ, і чаяк, што лёталі у самай вады.
     Але паветраны шарык не ведаў, што менавіта тут, у месцы зліцця ракі Свіслач з ракой Нямігай, калісьці паўнаводнай, а зараз абмялелай і апранутай у падземныя трубы, вельмі даўно , 500 гадоў назад , жыхары горада паднялі з вады Цудатворны Абраз Мінскай Маці Божай, па падданні напісаны яшчэ Святым Апосталам Лукой. Быццам пасланы Богам для абароны Мінска і яго жыхароў, гэты абраз з той пары ніколі не пакідаў наш горад.
     Затым паветраны шарык паляцеў яшчэ далей у бок старога верхняга горада, туды, дзе блішчэлі купалы праваслаўнага сабора Святага Духа і Марыінскага касцёла. Шарык праляцеў над імі і над прыгожай , абноўленай , па-старому Саборнай, а цяпер площай Волі, пачуў бой гадзін на вежы нядаўна адноўленай Ратушы і паляцеў яшчэ далей да Аляксандраўскага сквера. Маленькі паветраны шарык доўга-доўга лётаў над святочным горадам і любаваўся яго яркімі фарбамі, зіготкімі на сонцы фантанамі і пышнымі кветнікамі, якія ўпрыгожвалі паркі і бульвары, вуліцы і площы . Але цікаўнаму шарыку не надакучыла лётаць, і ён паляцеў яшчэ далей , каб убачыць штосьці яшчэ цікавейшае і прывабнае.
     А цікавых святочных падзей у гэты дзень у горадзе Мінску было вельмі шмат. Паветра было напоўнена шчаслівымі галасамі. Паўсюль чуліся жарты і смех. Людзі весяліліся і славілі свой родны горад за яго сучаснасць, прыгажосць і чысціню. Так-так! Маладосці не вельмі хочацца думаць пра мінуўшчыну. Пра тое, што было даўным-даўно , і пра што памятаюць толькі камяні і зямля…
     Ва ўваходу ў старэнькую Петрапаўлаўскую царкву , пабудаваную ў 1611 годзе на тэрыторыі старажытнага замчышча ў месцы зліцця рэк Нямігі і Свіслачы, ляжаць такія ж як і яна, старыя камяні. Дык яны ведаюць, колькі гора і пакут вынес іх родны горад, колькі разоў яго бурылі, спальвалі, колькі людскай крыві разліта тут, на гэтай зямлі.
     Але горад не здаўся. Ён вытрымаў усе выпрабаванні і жыве цяпер , каб быць цэнтрам дзівоснага краю зямлі пад назвай Белая Русь. І хай жа гэтыя старыя камяні , Богам захаваныя Святыні старажытнай зямлі, гэтак жа як і Цудатворны Абраз Мінскай Маці Божай, засцерагаюць і ратуюць для шчаслівага жыцця наш хвалебны горад!