Зорка Перамогi

Беларуски Куток
Татьяна Домаренок
Зорка Перамогі
    
     Мой родны Мiнск,
     Пад небам жураўлiным
     Жывi, квiтней пад зоркай залатой,
     Ты для мяне на ўсёй зямлi адзiны,
     Цябе люблю я ўсёй душой.
     П. Панченко (песня)
    
     У цэнтры горада Мiнска сярод яснага і вельмі светлага вясновага дня ў чыстым блакітным небе зіхаціць Зорка. Але яна зусім не падобная на тыя зоркі, што загараюцца ў небе ўначы. Гэта гераічная Зорка Перамогі, узнесеная на сорак метраў ад зямлі на гранітны абеліск у гонар перамогі нашага народа над фашыстамі ў Вялікай Айчыннай вайне.
     Вось ужо шмат гадоў яна красуецца ў цэнтры знакамітай площы Перамогі ў сталіцы Беларусі. Неўзабаве пасля канца вайны на гэтай круглай площы ўзвялі абеліск у памяць аб маладых войнах, якія не пашкадавалі аддаць свае жыцце ў гераічнай бітве з фашысцкімі захопнікамі дзеля таго , каб людзі маглі спакойнаі гадаваць дзяцей, быць шчаслівымі і радавацца жыццю на незвычайна прыгожай беларускай зямлі.
     Усе паваенныя гады гэта незвычайная Зорка дзень і ноч любуецца родным горадам Мiнскам, бо яна знаходзіцца на той самай вышыні, на якую паднімаюцца ў неба птушкі, і ёй вельмі добра відаць усё , што адбываецца вакол яе. Кожны дзень побач з абеліскам яна бачыць людзей. Яны абыходзяць яго вакол, падыходзяць да вечнага агню і кладуць кветкі. А калі настае свята Перамогі, дзень 9 траўня, памятны дзень , у які ў 1945 гаду скончылася жудасная кровапралітная вайна, на спатканне да Зоркі прыходзіць вельмі шмат розных людзей .
     Вось і сёння ў гадавіну Перамогі каля абеліска сабралася шмат людзей. Яны глядзяць знізу ўверх на бліскучую Зорку і шчасліва ўсміхаюцца. Сярод мноствы старых і маладых людзей Зорка ўбачыла маленькіх дзяўчынку і хлопчыка, якіх трымаў за рукі стары. На яго грудзі блішчалі ордэны і медалі. Зорка адразу зразумела , што гэты стары - ветэран Вялікай Айчыннай вайны, а дзеці - яго праўнукі. Сярод усіх ордэнаў і медаляў на грудзі ў ветэрана вызначалася і ярка свяціла самая галоўная яго Зорка , вельмі падобная на тую, што зіхацела на абеліску, сапраўдны баявы Ордэн Перамогі. Яго стары вельмі даўно, у той час, калі быў яшчэ зусім маладым юнаком , атрымаў ва ўзнагароду за подзвіг, здейснены ім разам з іншымі маладымі хлопцамі ў час вызвалення свайго роднага горада ад нямецкіх захопнікаў.
     Стары паглядзеў угару на Зорку абеліска і ўспомніў цяжкі пасляваенны час. Ён успомніў разбураны дашчэнту горад, галодных дрэнна апранутых схуднелых і змучаных вайной людзей , і на яго вачах з'явіліся слёзы. Але , калі стары зноў падняў свой твар угару і паглядзеў на Зорку, то яму здалося, што ён пачуў яе голас.
     Зорка нібы казала яму:
     - Не плач, франтавік! Ты выканаў свой абавязак і пражыў жыццё нездарма. Паглядзі, як людзі зноў адбудавалі твой любы горад! Паглядзі, якім ён стаў прыгожым! Ты стараўся нездарма! І твае маленькія праўнукі будуць жыць у ім у радасці! А я буду зіхацець на сонцы і напамінаць усім людзям, тым, хто будзе нараджацца , гаддавацца і жыць у гэтым славутым вялікім горадзе , пра тое, што іх шчасце і воля заваяваны такімі сапраўднымі Героямі , як ты!