Беларускае

Юлика Табо
                ***
Слухаць голас, які не мілы,
Бачыць зоркі, што не гараць.
І шукаць у пад’ездзе крылы,
Каб над дахам потым лятаць.
Каб, шукаючы, не згубіцца,
Не лічыць за дывіз страх.
І, змагаючыся, не скарыцца,
Не трымаючы зброі ў руках...


                ***
Шчасце,
Памятаеш, яно прабягала побач.
Недзе блукала,
Была дзіўна-пунсовай роспач.
Банальнасць,
Якое слова, які сэнс у яго ўкладзены?
Знічка,
Чаму ты ўспомніў яе?
На музыку словы пакладзены...
Ведаеш,
Сонца ўпала наўзніч,
А я не змагла падняць яго.
Роспач кінула кліч.
А хто яна для мяне?
Жыццё,
Або нейкі прахожы,
Так да мяне падобны...
А што,калі яна зможа
Кінуць мяне вобзем?


                ***
Жах!.. Апаленыя крылы...
Дах... Як цяжка не зваліцца.
Страх!.. Нацятыя ўсе жылы...
Узмах... Халодная бальніца...
Ты прыйшоў?.. Не... Падалося...
Устаць!.. Чамусці не змагла...
Пальцы?.. Усё як аднялося...
Я... Жывая?..А?..
Крыкнуць... нейкае маўчанне...
Выгнуць... працінае боль...
Гэта белая палата...
Мой пакой?..


                ***
Наведаеш ці не?
У госці прыйдзеш?
Кахала я цябе, а ты не ведаў...
Прабегчы б па траве,
Схавацца ў жыце...
Ніхто не пазаве,
Ніхто не прыйдзе...


               
   ***
Першы вагон,
Зноў ты сядзіш насупраць.
Ведаеш, я не шкадавала сябе.
Каву з табой п`ём з аднаго кубка...
Столькі гадоў...
Што яны далі табе?
Увесь  гэты час,
Я змагалася з лёсам,
Я і гразіла яму,
І прасіла цябе вярнуць.
Сжаліўся лёс,
І вось пад нагамі нябёсы—
Зноўку да раніцы
Я не змагу заснуць...
Горкім напоем, што мае смак салодкі
Пачаставаў аднойчы й на ўсё жыццё.
Ведаеш, я марыла стаць свабоднай,
Толькі, здаецца, гэта было даўно...
Першы вагон...
Зноў ты сядзіш насупраць,
Як падарунак да дня майго нараджэння,
Я не змагла сэрцу сказаць супраць
І  гэты дзень пражыла за адно імгненне...


                ***
Сонца і дождж. Вясёлка на захадзе.
Крок да цябе. Шчасце сапраўднае.
Подых вясны ўвогуле радуе.
Толькі каханне зноўку ўяўнае.
Песні. Жуда. Я з адзінотаю.
Першае лісце. Кветак чарга.
Думкі заняты, мабыць, маркотаю,
Бо ў іх кахання няма.
Некалі быў ты на развалінах
Сэрца майго. Жудасна... Так?
Думкі. Вясна. У лесе праталіны.
Толькі цябе няма.
                (2006)



                ***
Жыць на свеце...
І не стаць чартапалохам,
Не адбіцца ад таго,
Што ёсць.
Каб жыццё не стала
Цяжкім стогнам,
Памятаць,
Што ты на свеце ёсць.
І туліцца да цябе
Ў знямозе,
І аб шчасці
Ціхенька шаптацца.
Быць вандроўнікам
На векавой дарозе,
Каб аднойчы да цябе
Вяртацца...
Бачыць, як мяне вітаюць
Клёны,
І бярозы ціха пахіснуцца,
Быццам
Пасылаючы паклоны.
Веснічкі ціхенька адхінуцца...
Ты чакаеш...
Большага не трэба
За любоў, што ў гэтай хаце
Ёсць.
Я люблю цябе, мая матуля!
Свой куток мне, як
Святое штось...
Тое, што забыць ніколі
Нельга:
Ні сям`і шчаслівых
Галасоў,
Ні кавалачак густога неба,
Ні у печцы смажаных
Бліноў...
Я люблю цябе,
Сям`я і воля,
Проста і нястрымана
Люблю.
І бабулі рукі на падоле,
І сваю імклівую зямлю.

                (12 кастр. 2006)


                ***
Мы з табою чакалі снега,
Не... чакала, напэўна, адна...
А ты мне адгукнуўся рэхам.
Без дна...
                ( 13 студз. 2007)

                ***

Не мной напісаныя думкі на паперы,
Не мною складзеныя вершы для багоў,
Не мной яна з табою побач будзе
Зімой халоднаю, няўдзячнаю зімой...
                ( 14 студз. 2007)



                ***
Бялюткі снег – з нябёсаў толькі –
Імжыць, імжыць перад вачамі...
А памятаеш зімаў колькі
Было да гэтага між намі?

А колькі снілася, запомніў,
Такімі доўгімі начамі
Дзяўчына, што па пояс косы,
З неверагоднымі вачамі?

Бялюткі снег – з нябёсаў толькі --
Хапаю я пуховай сподкай...
Звычайна адкідаю косы,
Гляджу ў вочы табе ўпотай...

                (4 лютага 2009)