Гляджу на лес

Беларуски Куток
Гляджу на лес
Анатоль Iверс

Памяцi жонкi,
замучанай фашыстамi



Далёкi лес - зялёны грэбень,
I пасмы хмарак залатых
На ранiшнiм прыгожым небе, -
I усё глядзiш на золак ты.

Такою я цябе запомнiу,
Такою ты тады была.
Нiбы сама з тых яркiх промняу
Сягоння да мяне прыйшла.

А я стаю усё на паверцы,
Як верны друг твой, як салдат.
Заужды у маiм збалелым сэрцы
Гарыць агонь падзей i дат.

1949г.