Аднойчы

Памерлых Дух
Аднойчы.. Ты зразумееш, што сэрца памерла ужо.. Калі-небудзь ты адчуеш жах. Адчыняешь свае вочы і навокал цемра. Не хапае паветра. Але ж, некалькі хвілін, і ты
 зразумеешь, што яно сапрауды табе не патрэбна. Ты памёр. Няма сэрца, няма крыві….

Ты пачнешь аглядаць наваколле. Углядаешся ў гэтую цемру.Ці заўжды яна тут знаходзілася?! Пачуцці… Ты іх не згубіў. Кранаешся далонямі зямлі і адчуваеш яе холад. На ёй яшчэ растуць кветкі і трава. І як жа яны жывуць без сонечнага святла!? Законы прыроды парушаны.

Устаешь… Але ж не адразу. Бо ў твар табе нахлынае паветра. Дз`муе вецер. Не моцны. Кранаецца тваіх вуснау, і, ты адчуваеш нейкую цеплыню, бо гэта ён цябе пацалаваў. Ты зноў зачыняешь вочы….

Некалькі хвілін і ты спрабуеш зрабіць далейшыя крокі па новым жыцці. З зачыненымі вачыма ты ідзеш,  і зусім не хвалюешся, што спатыкнешся, бо разам  ЁН… Ты гэта адчуваеш. Вось ён гаворыць, што патрэбна адчыніць вочы. Ты бачыш чырвоны ліхтар, ён даруе табе свой колер, сваю цеплыню і святло. І ты ідзеш і ідзеш да яго. Рашуча…

Ты зусім блізка, кранаешся яго … І… Зноў зачыняеш вочы, зразумеўшы, што гэта ужо адбылося аднойчы…