Родная мова

Беларуски Куток
   Родная мова
   Светлана Борновалова

   Я слухаю родную мову:
   нібыта жалейка пяе
   і з сэрцам складае размову
   пра шчасце і гора мае.


   І хораша так, і журботна:
   дзяцінства, матуля...Ўспамін
   сагрэе азябшую душу,
   бы ў сцюжу той цёплы камін.


   Ажыўшыя вобразы, мары
   нахлынуць - ці яўна, ці ў сне -
   і штосці нарэшце напомняць
   забытае: мне - пра мяне.


   Каб не разгубілася ў свеце
   і каб не прапала ў імгле,
   іскрыстыя чыстыя словы,
   як зоркі,
   ратуюць мяне.


   --------------------------------
   нібыта(белорусск. язык) - как будто, словно
   жалейка -------------- - свірель
   журботна ------------- - грустно
   нарэшце -------------- - наконец
   разгубілася ---------- - растерялась


   22.02.2007г.