Я семнаццацi год...

Беларуски Куток
   Я семнаццаці год...

   Евгения Янишчыц
   Яугенiя Янiшчыц


   Я семнаццаці год:
   Ах, як пахнуць высокія травы!
   Не заблытацца ў іх -
   Не рэальна, напэўна, было б!
   Я семнаццаці год...
   І яршыняцца ў лузе атавы.
   А ў пракосах у бацькі -
   Высокі нахмураны лоб.


   Ён праводзіць мяне
   Да прыпынку,
   Што выгнуўся крута.
   І на тым павароце
   Ён стаіць незалежна, як лёс.
   Вось прабегла імгненне,
   Затым - залатая мінута.
   І клубіцца ўжо пыл
   Вечаровы з-пад дрогкіх калёс.


   Пачынаецца даль.
   Нізка хмары плывуць табунамі.
   Я вярнуся сюды,
   Толькі белая наквець міне.
   Сенакосная глуш.
   Сенакосная ціш паміж намі.
   Сенакоснае слова
   Яшчэ засталося пры мне.
   ---------------------------------------


   заблытацца - заблудиться
   напэўна - наверно
   атавы - травы
   да прыпынку - до остановки
   незалежна - независимо
   лёс - судьба
   імгненне - мгновение
   затым - затем
   міне - минует
   ціш - тишина
   засталося - осталось