Родны край

Беларуски Куток
Светлана Борновалова
Родны край

   Люблю цябе, мой родны край!
   Сасновы бор, і шум дубровы,
   вясенні сад, птушыны грай,
   і даўні парк, і горад новы...


   Люблю цябе, азёрны край
   з адбіткам чысціні блакітнай.
   Плывуць аблокі нібы ў Рай
   пад звон царкоўны старажытны.


   Як птушкам, крылы нам даеш,
   хвалюешся ды наглядаеш,
   каб мы знайшлі свае шляхі.
   І ў цяжкі час дапамагаеш.


   Табою дыхаю, мой край,
   праменным сонейкам сатканы.
   Люблю людзей тваіх святых -
   душой, жыццём табе адданых.


   Край хлебаробаў, мастакоў,
   часін ліхіх, надзеі новай...
   Жыві, красуйся, Беларусь,
   будзь моцна дружбай, верай, мовай!


   -------------------------------------------
   з адбіткам (белорусский язык) - с отражением