Я бягу табе насустрач...

Беларуски Куток
Светлана Борновалова

Я бягу табе насустрач...


   Я бягу табе насустрач.
   Лашчыць сонейка мяне.
   Твае рукі расхінуцца -
   і тады бяда міне.


   Пойдзем разам па сцяжынцы,
   шчыра ў вочы зазірну.
   У адказ тваёй усмешцы
   сцісну я руку тваю.


   Ні маланкі, ні завеі
   не парушаць нам святло,
   што палае ў нашых сэрцах
   і да зорак узнясло.


   Як адзінае суквецце
   расцвіце на той зямлі
   наша шчасце, нібы кветкі,
   што у лузе мы знайшлі.


   Толькі б нам не размінуцца.
   Толькі б разам у жыцці
   па сцяжынцы гэтай вузкай
   ўсё ісці, ісці, ісці...


   -----------------------------------
   расхінуцца - распахнутся мне навстречу
   бяда міне - беда минует нас , пройдёт мимо
   суквецце - соцветие
   кветкі - цветы