Парады здрады

Игорь Симбирёв
Плюнуць на ўсё і прадацца затанна.
Прыняць прапанову: ты - мне, я - табе.
Сумленьне карысьцю зацерці старанна,
Натхненьне пакінуць тапельцам у віне.

Хай іншыя будуць асілкамі духу,
мне будзе ўтульна на ўскрайку жыцця.
Каханку завесьці, штіо будзе на вуха
Пяшчоты шапоціць сцьвярджэньнем быцьця.

Завесьці прылады для задавальненьня
Жывёльных памкненьняў: пажэрці, паспаць.
Ўначы асалоду адчуць на імгненьне,
Каб толькі да раніцы ніц не жадаць.

Парадам здрады я бываю рады,
Калі ня маю іншае парады.