Фея Чараванка

Александра Куракина
Даўным-даўно наша зямля была iншая. Навокал было пустынна - нi табе жывел, нi птушак, нi дрэў i кветак. Людзi былi маркотныя, а дзiцяткi зусiм  не гулялi, а тольки сумавалi. Ранейкам узыходзiла Сонейка, але нiхто не вiтаў яго добрай усмешкай. Ноччу на сiнiм дыване неба загаралiся зоркi i пакутна пазiралi ўнiз. Нават Месячык cумаваў, бо анiхто iм не любаваўся. Толькi вецер гуляў туды-сюды, бо недзе было яму гаротнаму спынiцца.
Надакучыла Сонейку i Месячыку такое жыццё. Вырашылi яны папрасiць дапамогi  ў нябеснай феi Чараванкi, бо не было больш сiл трываць такой журбы. Фея Чараванка, майстар на цуды, паабяцала iм што-небузь прыдумаць.
Прыляцела яна на зямлю, агледзiлася, нахмурылась i пакiвала галавой: Не, так справы не пойдуць!»
Узмахнула фея Чараванка сваёй  чарадзейнай хустачкай- - i на зямлi зялёнымi плямамi закрасавалiся лясы.Рассыпалiся аксамiтавымi пацеркамi чарнiцы, сунiцы, журавiны. Там-сям зайгралi блакiтам вочкi-азеры i падмiгнулi магутным зубрам, хiтрым лiсянятам i рыжым ваверкам. Застракаталi  ў пахучай траве жвавыя конiкi.
Узмахнула фея Чараванка чарадзейнай хустачкай другi раз – заспявалi  ў высi казачныя птушкi. Каляровымi фарбамi ўcпыхнулi кветкi. Збеглiся  ў небе маленькiя хмаркi, зачмыхалi – i з iх пачаў накрапваць цеплы дожджык. Запляцала Сонейка  ў далонi  i зайграла жартаўлiвай вясёлкай.
Заўcмiхалiся людзi, павесялелi. Дзецi залюбавалiся пархаючымi каляровымi матылькамi i заскакалi ад захаплення – колькi ж прыгажосцi навокал! Адвячоркам Месячык пяшчотна накрыў стомленых жыхароў соннай коўдрай.
Сонейка i Месячык падзякавалi фею Чараванку i с тое пары больш нiколi не сумавалi.