Прыгажосць роднай кра ны

Анастасия Абрикосова
Самы мілы сэрцу куток беларускай прыроды – палац Пуслоўскіх, што бліз Косава. Ён здзіўляе сваёй прыгажосцю і веліччу, але асабліва ўражвае прырода  гэтых мясцін. Маленькія дрэўцы, травы, кветкі, якія прабіліся праз каменныя сцены палаца, робяць яго жывым і ўтульным.
Вакол палаца расцягнуўся вялікі загадкавы лес, які вабіць да сябе чароўнымі птушынымі спевамі. Павольнае пагойдванне вершалін дрэў супакойвае і надае адчуванне свабоды. Асабліва гасцінны гэты лес, калі ў цяні дрэў заўсёды можна знайсці прытулак ад летняй спякоты. Іншы раз здаецца, што і сонейка тут нейкае другое: заўседы пяшчотнае, заўседы ласкавае. Побач з палацам, акрамя  царскага лесу, плёскаецца чыстае возера. Спачатку возера здаецца непрыкметным і нецікавым, але разумееш, што памыляўся, калі падыходзіш бліжэй, да самага берага. Хвалі з ціхім шолахам коцяцца на пясок. Раніцай, калі з’яўляюцца першыя промні сонца,вада зіхаціць рознакаляровымі іскрамі. А на беразе, у зарасніку чароту, гняздзяцца птушкі і выводзяц тут сваё патомства, для іх гэта возера – родны кут. Адвячоркам вялікае чырвонае сонейка фарбуе ваду ў пунсовыя і ружовыя каляры.А ў вячэрнім небе ціхенька з’яўляюцца першыя баязлівыя зоркі.
Глядзіш на ўсю гэту прыгажосць і кожны раз здзіўляешся гэтым, нібы акварэльным пейзажам роднай краіны. Зараз здаецца, што былі правы нашія продкі, калі гаварлі, што ў прыроды  ёсць душа. І менавіта тут адчуваецца самабытная душа Берасцейшчыны