Звычайная пластыкавая бутэлька. Можна зраб ць так

Васильева Ольга
Дзіўнае побач з намі, галоўнае – навучыцца гэта заўважаць.
Калі вам давядзецца быць у Магілёве, абавязкова завітайце да “казачнай хаткі”. Яе няма на мапе са славутасцямі, але гэта сапраўдны цуд, зроблены рукамі чалавека.
Спускаешся па лесвіцы ў раён прыватнай забудовы і адразу бачыш невялікі домік, што блішчыць на сонцы, здзіўляе і нават асляпляе. Здаецца, ты апынуўся ў нейкай казцы і перад табой хатка з карамельнымі ўпрыгожванні. Але калі прыгляздецца, разумееш, што гэта не салодкая карамель і нават не каштоўныя камяні, а звычайныя пластыкавыя бутэлькі ці іх часткі.
Гаспадар гэтага цудоўнага дома – Карнееў Яўгеній Раманавіч - працавіты і таленавіты чалавек, што ўвесь вольны час прысвячае незвычайнаму хоббі.
Пачалося ўсё 8 гадоў таму. Аднойчы ён заўважыў, што пластыкавая бутэлька прыгожа блішчыць на сонцы і вырашыў зрабіць з яе што-небудзь арыгінальнае для хаты. З таго часу і павялося: купала на страсе, сама страха, бяседка і арэлі ў садзе, вароты і плот… Матэрыялу хапае: на лесвіцы побач з домам увечары збіраецца моладзь, пасля якой бутэлек цэлыя горы. Яўгеній Раманавіч расказаў, што самыя трывалыя і прыгожыя бутэлькі з-пад піва “Баброў”.
Асноўная праца праходзіць у халодныя часы, бо летам усе сілы аднімае гарод.
Усе, хто праходзіць міма, спыняюцца і аглядаюць цудоўны будынак. І усміхаюцца. “Гэта добра. Я для гэтага і раблю. Для людзей” – кажа гаспадар.
За апошнія некалькі гадоў сюды некалькі разоў прыязджалі карэспандэнты мясцовых газет і нават тэлеканал “Лад”. Да роспытаў і нечаканых гасцей Яўгеній Раманавіч даўно прызвычаіўся і заўсёды ахвотна адказвае на пытанні. Толькі пра планы расказваць не любіць – кажа, прыкмета дрэнная.