Беларускае студэнцтва

Васильева Ольга
“Чалавек – гэта гучыць горда!” А студэнт – горда ўдвая.
Нас шмат, мы амаль паўсюдна: смяемся, спяваем, малюем, гутарым, некуды ад’язджаем, аднекуль вяртаемся, марым, верым і спадзяваемся, выступаем на канферэнцыях, танцуем на сцэне, адказваем на семінарах… Але галоўнае – мы вучымся. Вучымся быць не только майстрамі сваёй справы, але і быць сапраўднымі Асобамi з вялікай літары, вучымся жыць з людзьмі і рабіць усё для людзей.
Сёння дзеці амаль з малодшага школьнага ўзросту мараць аб паступленні ў ВНУ, таму што быць студэнтам – гэта прэстыжна, прыемна, каштоўна і вельмі цікава. І гэта сапраўды так. “Студэнт” сёння, на мой погляд, - гэта не толькі статус, не толькі “праца” маладых людзей. “Студэнт” – гэта стыль жыцця, а беларускі студэнт і ўвогуле – стан душы. Таму сярод студэнтаў – кожны другі (не лічачы кожнага першага) – сапраўдны талент!
Хто яшчэ можа ўвесь дзень вандраваць па гораду і здымаць усе прыгожыя пейзажы і будынкі, цікавыя сітуацыі, знаёміцца з гараджанамі? Толькі студэнт, які ў нядзелю вырваўся на новае месца. Хто, акрамя таго ж студэнта, можа вывучыць увесь вялікі курс педагогіцы за адну толькі ноч перад экзаменам? Ніхто.
Студэнты пішуць артыкулы, друкуюць газеты і часопісы, студэнты ствараюць інтэрнэт-сайты, санэты і санаты, пішуць карціны, арганізуюць музычныя гурты, вандруюць па краіне і гуляюць у спартыўнае “Што? Дзе? Калі?”. Яны дапамагаюць школьнікам падрыхтавацца да экзаменаў і на канцэртах “КВЗ” даюць гумарыстычныя парады дарослым. Студэнты ствараюць аб’яднанні і праяўляюць актыўную жыццёвую і грамадзянскую пазіцыю. Студэнты з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны і сваіх навучальных устаноў. Нягледзячы на тое, што ў Беларусі налічваецца значная колькасць ВНУ рознага профіля, нягледзячы на тое, што яны раскіданы амаль па ўсёй тэрыторыі краіны, беларускія студэнты – вялікі гурт сяброў. І гэта не проста прыгожыя словы.
Мы – студэнты, таму хутка знаходзім агульную мову і тэму для размовы; мы – студэнты, таму заўсёды дапамагаем адзін аднаму (асабліва добра гэта разумееш далёка ад дома), мы – студэнты, таму заўсёды знаходзімся ў творчым пошуку; мы – студэнты, а гэта значыць… Гэта шмат значыць. Простымі словамі растлумачыць немагчыма. Гэта патрэбна адчуваць на ўласным вопыце.
Сёння ў ВНУ надаецца вялікая ўвага творчасці студэнтаў, іх мастацкаму светаўспрыманню і праяўленню сваіх магчымасцей. Раней, напэўна, было не зусім так ці ўвогуле не так. У гэтым асаблівасць сённешнега беларускага студэнцтва: не проста навучыцца вучыцца і набыць спецыяльнасць, але і навучыцца быць і адчуваць сябе мастаком, рабіць шмат з таго, што можа спатрэбіцца ў жыцці, ствараць нешта новае, рабіць цікавыя вынаходніцтвы.
Мы вывучаем філасофію, псіхалогію, эстэтыку і гісторыю Раздімы; мы выступаем з дакладамі на тэму экалагічных праблем Зямлі, метадаў суггестапедыі і перспектыў развіцця сацыяльнай педагогікі, ходзім на лыжах і размаўляем па-французку. Мы атрымліваем усебаковую адукацыю, у адрозненні ад вышэйшай адукацыі, напрыклад, ЗША ці некаторых іншых краін.
Вось толькі вучымся мы ў пераважнай большасці па-руску, ды і на вуліцах, нажаль, не так часта можна пачуць родную мову. Але адно абнадзейвае: студэнты – гэта тая колькасць людзей, што яшчэ размаўляе на роднай мове. А гэта значыць, што разам са студэнцтвам у будучыні застанецца родная мова, на якую пачалі забывацца старэйшыя.
Калі верыць статыстыцы, студэнтаў у нас 5% ад усяго насельніцтва краіны, але я ўпэўнена, што мы здольныя зрабіць нават больш, чым астатнія 95%. Здольныя таму, што мы – маладыя, актыўныя, у нас яшчэ шмат энтузіязму і задумак, мы верым у сябе і ў светлую будучыню! А гэта – галоўнае. Гэта ўжо палова паспяховасці, як сцвярджаюць псіхолагі.
Студэнты – бліжэйшае будучыня краіны. І калі дзеці – гэта кветкі жыцця, то студэнты – гэта плады, смакам якіх можна частавацца заўсёды.
Я ганаруся тым, што я студэнтка БДПУ. І калі казаць словамі У.У.Маякоўскага:
“Студенческий…
я
 достаю
из широких штанин
дубликатом
бесценного груза.
Читайте,
завидуйте,
я –
студентка
Белорусского вуза!”