Пьеса, которая мне приснилась

Подпоручик Киже
Завод. Каса. Р а б о ч ы я атрымлiваюць зарплату.

 С т у д э н т
 Добрыя грошы?
 Р а б о ч ы
 Але, добрыя.
 С т у д э н т
 А ведаеш, хто iх зарабiў?
 Р а б о ч ы
 Ну, я зарабiў.
 С т у д э н т
 Iх зарабiў для цябе Аляксандар Рыгоравiч Лукашэнка.
 Р а б о ч ы
 А хто такi Лукашэнка?
 С т у д э н т
 Аляксандар Рыгоравiч Лукашэнка - заснавальнiк нашай рэспублiкi. Дзякуючы яму Беларусь выйграе ў хакей, выпускаюцца трактары МТЗ, тэлевiзары "Гарызонт" i нават белазы. Плошча нашай краiны складае больш 200 000 кiламетраў пад кiраваннем Аляксандра Рыгоравiча i групы таварышаў.
 Д р у г i р а б о ч ы
 А як было раней, да Лукашэнкi?
 С т у д э н т
 Раней было дрэнна: булка хлеба каштавала трыццаць рублёў на тыя грошы, сотавыя тэлефоны былi толькi ў кучкi элiты. Беларуская мова знаходзiлася ў заняпадзе, i нават замест спрадвечных сцягу i гербу ўвялi фашысцкiя знакi.
 Т р э ц i р а б о ч ы
 А якая небяспека пагражае нам цяпер?
 С т у д э н т
 Ворагi i пагэтуль не пакiдаюць спадзяванняў. Не знаёмцеся з незнаёмымi людзьмi, гэта можа быць правакацыяй. Калi вы трапiце за мяжу, не адчайвайцеся, а звярнiцеся да гiда або да вопытных таварышаў, якiя ёсць у кожнай паездцы.
 Р а б о ч ы я
 Дзякуй за iнфармацыю.
 С т у д э н т
 Прыходзьце заўтра на гэта ж месца - я прачытаю вам лекцыю пра Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнку.
 ЗАСЛОНА