Школа на беларуском

Васильева Ольга
Школа была зусім апусцелая, хмурая і нейкая разгубленая. Зеленаватая ад моху, плотна ўсцілаўшага яе сцены, ужо старая, яна здзіўлена паглядала пустымі лазамі вокнаў. Шыбы ў іх не было ўжо, відаць, даўно, бо нідзе побач не валялася ані кусочка. Паламаныя школьныя старыя дошкі, вынесеныя на ганак; распіленыя на дзве часткі драўляныя парты, на якіх яны калісці сядзелі - усё было зруйнавана і пабрасана вялікай кучай у кутах. Стул, які застаўся толькі з адной ножкай, ды і той пагнутай, каралём размясціўся паверх усяго іншага ламачча. У школе было гаротна і сумна. Стасюк і Даніла аглядаліся навокал, і з кожнай хвілінай ім рабілася на сэрцы ўсе цяжэй. Стасюк яшчэ раз павёў позіркам па сценах класа - шэрыя дошкі, на якіх даўно панавівалі свайго плецця павукі. Сонейка заглядала ў клас, але не рабіла яго весялейшым, насупраць, нібыта давала магчымасць параўнаць сённешні дзень для школы і ўчорашні, калі і Стасюк, і Даніла вучыліся тут.
Да, гэта была іх школа і нават гэта - быў іхні клас. Калісьці, ужо шмат год таму, тут яны сядзелі за партай. Усе дваццаць чатыры лепшых сябра, якія амаль ніколі не сварыліся. І хлапчукі, і дзяўчынкі. Якія прыгожыя былі ў іх класе дзяўчынкі! Асабліва Света Ганьчук, са светлай капной валос, якія заўседы непаслухмяна выбіваліся з-пад хустцы. Яна сядзела побач з Данілам, і той вельмі быў удзячны настаўніцы, Марыі Антонаўне за такі падарунак.
Як гэта было даўно!
Марыя Антонаўна - першая і любімая настаўніца ўсяго, без выключэння, іх класа. Яна ўжо тады была сталага ўзроста. Невысокая, яна заўседы рабіла на галаве гулечку, якая трохі набаўляла ей вышыні. Амаль кожны дзень яна прыходзіла ў школу адна з першых сярод настаўнікаў. Але вучні прыбягалі яшчэ раней. Як толькі з'яўлялася на павароце гасцінца зяленая спадніца і цемна-зяленая з чорным малюнкам кофта, усе беглі да дарогі і крычалі: "Марыя Антонаўна, ці дапамагчы вам? Добрай раніцы, Марыя Антонаўна!"
Яна была вельмі прыгожая, не гледзячы на ўзрост. А таксама добрая і ласкавая са сваімі вучнямі. Нават калі адбывалася так, што хто-небудзь не рабіў заданае на дом заданне, яна ніколі не крычала, ніколі не сварылася і не клікала бацькоў. Яна жыла адна, але вучні ведалі, што даўно-даўно, яшчэ калі настаўніца была маладая, у яе была дачка. У сем год яна памерла ад нейкай невядомай хваробы. З таго часу Марыя Антонаўна пайшла вучыцца на настаўніка. Амаль увесь час задуменная і сумная, яна адразу станавілася вясёлай, калі ў клас прыходзіла Верачка Калюк. Казалі, што яна нагадвае настаўніцы дачку.
У некалі вельмі светлым і шырокім калідоры яны спыніліся зноў. Стасюк сумна агледзеўся. На палову калідора ў шырыню ляжала бярвенне - старое і новае, абцесанае і не, дубовае і бярозавае. Навошта іх хто сюды паклаў, яны не ведалі. Успомнілася Стасюку, як, калі яны былі малыя, бегалі весела па гэтаму калідору наўздагонку - хто хутчэй! Тут жа, толькі праз сем год, упершыню пацалаваўся. Вунь у тым кутку, дзе зараз ляжаць геаграфічныя карты. Ен ішоў тады на матэматыку, трохі спазніўся і вельмі спяшаўся ад таго апошнія крокі да кабінета. Насустрач яму ішла з кабінета геаграфіі Марыля - вучаніца суседнега класа, якую ен даўно таемна кахаў. Яна ішла павольна, задуменна нечыму ўсмехаясь. Яна была такой прыгожай у той момант, што Стасюк забыўся на ўсе, што рабілася навокал. Ен падышоў да дзяўчынкі, і, апусціўшы вочы ўніз, прашаптаў:
- Марыля, ты такая прыгожая. Ты - быццам анел, які апусціўся з неба на зямлю, каб людзі змаглі пабачыць сапраўдную прыгажосць.
Яна пачырванела і чамусці не ўцякла ад яго, а наадварот, прыжалася. Ён узяў яе далоні ў свае і ласкава прыцягнуў яшчэ бліжэй да сябе. Пацалаваў так горача і так шчыра, што потым, успамінаючы гэты момант, заўседы пужаўся сваей смеласці, а яе бязлітаснасці. Яна больш ніколі не толькі не цалавалася з ім, але нават не адказвала на прывітанні. Вельмі ганарлівая была дзяўчынка. Хіба хто ведае, дзе яна зараз і чым займаецца? Ці жыва яшчэ?
Шмат успамінаў нараджае старая школа. можна прастаяць тут колькі часу і ўсе роўна не прыпомніш усяго, што здарылася ў яе сценах...
- Як на твой погляд, чаму яе пакінулі? - парушыў цішыню Даніла.
- Не ведаю. Вар'яты! Сабакі! Чаму яны не аставілі яе, як есць, нават, калі яна стала чамусці непатрэбнай?!
- Цішэй, Стасюк. Не патрэбна ў гэтых сценах лаяцца.
Даніла павольна павярнуўся да сябра і сказаў:
- Ведаеш, я колькі год ужо не быў тут, але мяне сюды цягне. Гэта ўжо, як палон. З яго вельмі цяжка выбрацца. Я вось і ўнуку свайму кажу - школа - гэта святое. А ен мне і кажа, што, мабыць, у мой час, гэта і было так, але цяпер - не. Цяпер патрэбна забываць усе, што было раней.
- Колькі твайму год?
- Трынаццаць хутка споўніцца. Твае, здаецца малыя яшчэ?
- Але. Маім толькі яшчэ па сем будзе восенню. Затое, двое, а ў цябе толькі адзін!
Яны пастаялі яшчэ некалькі хвілін ў роднай школе, якую шчыра асвятляла ліпеньскае сонца, а потым, не спяшаючыся, пайшлі да будынка - невялічкага прытулка для гарадскіх людзей. Яго пабудавалі толькі некалькі год таму. У адрозненні ад іншых будынкаў у весцы, ён быў пафарбаваны ў зялёны колер, а ў вокнах стаялі новенькія бліскучыя шыбы. Ніякага параўнання са старой школай.
Стасюк прысеў на ганак і закурыў. Побач прысеў Даніла.
Сонейка прыпякала добра, на небе не было відаць ніводнага воблака, ў паветры стаяў моцны пах чарнікі, якой, напэўна, шмат было ў суседнім ляску.
На ганку сядзелі два сталых чалавека. Адзін з невялікай бародкай светла-шэрага колеру, з валасамі, ужо пасрэбранымі седзіной. Ен увесь, як гонкае дрэва - высокі, худашчавы, роўны, быццам яму да спіны прывязалі дошку. Ен курыў самакрутку і выпускаў дым аблочкамі, якія плавалі навокал. Гэта маладзейшы з сяброў, Стасюк.
У параўнанні з ім Даніла здаецца зусім старым і сагнутым. Невысокі сам па сабе, ен з цягам часу яшчэ і сагнуўся, стаў зусім малы. Паўней за сябра, з ужо круглай спіной, якая амаль колам глядзелася з якога боку. Але валасы ў яго былі больш цемныя ў параўнанні са Стасюком.
Сябрам вельмі пашанцавала - яны амаль не разыходзіліся. У адзін інстытут пайшлі вучыцца, працавалі толькі ў розных гарадах, але вялі на той час перапіску. Потым сустрэліся ў роднай вёсцы, вось прыйшлі да старой школы. Нікога з аднакласнікаў яны не бачылі пасля заканчэння школы, нікога з інтстытута не сустракалі больш.
---
Не паспела яшчэ сонейка падняцца з-за гары, а Стасюк быў ужо на нагах. Ён задуменна паглядзеў у бок старога леса. Падышоў да вядра з калодезнай вадой і ўмыўся. Усмехнуўся нечыму і ўздыхнуў. Потым павярнуўся і ўбачыў, што і Даніла ўжо прачнуўся.
- Добрай раніцы, сябра! Спадзяюся, не мае мыцце вымусіла цябе прачнуцца - засмяяўся Стасюк.
- Добрай раніцы! Не, канешне. Чаго мне спаць? Я ўжо свае паспаў у маленстве. Ты збіраешся куды?
- Вось, надумаў прайціся па вёсцы, даведацца, дзе зараз малых навучаюць. Куды перанеслі школу з гэтага будынку?
- Пойдзем, калі табе так цікава. Але ж і мне цікава таксама. - Ён устаў, апрануўся і ўмыўся.
Яны выйшлі на ганак, калі сонейка толькі-толькі пачало ўздымацца над кронамі дрэў і азараць усё наваколле сваім чароўным светам.
Два чалавека ішлі павольна па дароге і смалілі. Даніла не хацеў ісці ў вёску, ён гаварыў, што сам можа знайсці, дзе зараз ідуць заняткі.
- Ну, пойдзем, пойдзем! Вядзі! - згадзіўся Стасюк. - Але калі не прыйдзем на станцыю да абеда - ты будзеш за мяне перад начальствам выкручвацца!
- Добра.
Яны звярнулі з дарогі і пайшлі па полю ў бок іншай вёскі, якая, праўда, знаходзілася не так далёка. Ішлі яны не доўга, сонейка яшчэ толькі пачало прыпякаць як трэба. Здалёк яшчэ яны пачулі гоман дзяцей, размову настаўнікаў і брахню школьных сабак. Яны падышлі бліжэй і ўбачылі на ўзгорку вялікі белы каменны будынак. Гэта была новая школа, у якую хадзілі дзеці з суседніх вёсак.
Бліскучыя шыбы, прыгожы высокі ганак, дзверы з цэльнага дуба, ля школы - кветкі ўжо параспускаліся.
- Прыгожа. Шчаслівыя дзеці. Вучацца ў такой школе добрай, - задуменна сказаў Даніла.
- Гэй, хутчэй, сюды! Куды вы гэта панеслі! Сюды нясіце! Няўжо не разумееце! Хутчэй, не паспееце! - крычала маладзенькая настаўніца на дзяўчынак-першакласніц, якія цягнулі агромістае вядро з вадой, - Во, неразумныя, хутчэй, кажу!
- Зараз, Кацярына Петроўна, зараз! - баязліва адказвалі дзяўчынкі і трохі хутчэй ішлі, але вада пачала выплесквацца праз край.
Стасюк падышоў да малых і ўзяў у іх вядро. Прынес настаўніцы і паставію на зямлю.
- Добрай раніцы, Кацярына Пятроўна! - павітаўся ён.
- Не будзе ўжо добрай! Навошта ім дапамаглі? Няхай самі працуюць, - адказала яна і пайшла ад яго да малых, што палолі клумбы.
Стасюк падышоў да Данілы і сказаў:
- Не чакаў я... Пойдзем бліжэй да школы, на малых паглядзем, на класы, дзе яны зараз займаюцца...
- Можа, не патрэбна ўжо? - запытаўся нясмела той, - Можа пойдзем ужо на станцыю?
- Не, патрэбна ў школу.
Малыя бегалі са сшыткамі і падручнікамі з класа ў клас. Стасюк спыніў аднаго.
- Ты ў якім класе вучышся?
- У пятым!
- А школа твая табе падабаецца?
- Не! Нашто яна мне патрэбна?! - крыкнуў хлопец і пабег далей.
За ім прабеглі яшчэ трое. Адзін з іх спыніўся і крыкнуў наўздагон сябрам:
- Я пакуль пачакаю свайго аднакласніка Бацько. Ен сення настаўніцы расказаў, што я не падрыхтаваўся! Ён у мяне атрымае яшчэ! - і ен паказаў кулак невядомаму Бацько.
Стасюк цяжка ўздыхнуў і пайшоў ад школы...
Яго дагнаў Даніла:
- Мы на станцыю?
- Так. Ты праўду казаў. Не трэба было туды ісці. Трэба было яшчэ ўчора на поезд і дахаты.
---
На станцыі амаль нікога не было. Толькі настаўніца Кацярына Пятроўна з нейкай старой жанчынай, замотанай ў хустку.
Даніла, які хадзіў за білетамі ў касы, на хвіліну прыпыніўся каля іх. Калі ен падышоў, Стасюк спытаў:
- Чаму ты да іх падыходзіў?
- Напэўна, табе не трэба гэта ведаць...
Стасюк паглядзеў на Данілу і зноў запытаўся.
- І тым не менш?..
- Ведаеш, як клічуць маці настаўніцы?
Стасюк з цікаўнасцю зірнуў на яго і раптам апусціў вочы.
- Марыля.