***

Елена Вячеславовна Новосад: литературный дневник

На чарговым перапынку было прыемна пагутарыць з замежнымі гасцямі, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі ад праекта. Алена Навасад, прадстаўніца Расіі, даведалася пра II Міжнародную школу беларусістыкі праз школу вывучэння моў-суседак у Маскве, дзе папярэдне 4 месяцы вывучала беларускую мову. “Больш за ўсё падабаецца, што першая лекцыя пачынаецца ў 8.15. Я сапраўды атрымліваю вялікае задавальненне, бо для мяне вельмі важна, каб дзень быў распісаны, — адзначае філолаг Алена і дадае: — Я тут, нібы ў сябе дома. Шчыра захапляюся людзьмі, якія акружаюць мяне: ім проста перайсці з адной мовы на іншую”.


Погляды Алены раздзяляе і госця з Аўстрыі — Марыя Катаржына Прэнер, студэнтка-аспірантка Венскага ўніверсітэта, якая сваю магістарскую дысертацыю абараніла па беларускіх матывах (“Мова газеты “Наша ніва” пачатку XX стагоддзя”). Яна заўважыла, што беларуская мова гучыць “кругленька і вельмі прыемна”. Акрамя таго, адзначыла добразычлівасць беларускіх валанцёраў: “Яны бескарысліва аддаюць душу, гатовы весці ў любую кропку горада, не лічацца са сваім вольным часам”. Госці запэўнілі, што калі ў наступным годзе выпадзе такая магчымасць, то яны абавязкова наведаюць Беларусь чарговы раз. (http://nastgaz.by/?p=28472) «Настаўніцкая газета»..07 14, 2016



Другие статьи в литературном дневнике:

  • 20.07.2016. ***