Рецензии на произведение «Iван Калагайда. Жыць не спяшайся, мiлы сябар»

Рецензия на «Iван Калагайда. Жыць не спяшайся, мiлы сябар» (Братислав Либертус На Белорусско)

Прабачце, але пераклад не ўразіў. Звычайна, перакладчык прытрымліваецца пэўных крытэрыяў.
Як то: пераклад з захаваннем памеру верша аўтара, пераклад у іншым памеры, пераклад
з максімальным захаваннем аўтарскай думкі, вольны мастацкі пераклад ...
Вы ўзялі самы просты варыянт – амаль даслоўны пераклад без рыфмы ва ўласным памеры.
Ён досыць просты і рытмічны. Але нават тут Вы зрабілі некалькі нядбайнасцяў:
---------------------------------------------------------
Невымаўляльнае словазлучэнне

"Бо-ГЎС-ім, што ёсць, парадак добры зладзіў" Паспрабуйце гэта агучыць!
“Бог ДЛЯ ЎСЯГО, што ёсць, парадак зладзіў – так будзе дакладней.
-----------------------------------------------------
"Бо шчасце толькі той В ЖЫЦЦЕ здабудзе,
Хто ідзе па ім рука аб руку з Богам..."
Гэтыя радкі наогул незразумела, на якой мове пабудаваныя.

Бог з ім, з " У " кароткім, у паэзіі дапушчальна адыходзіць ад яго правапісу,
але "в жыцце" - гэта грубая русіфікаваная памылка.

Не спрачаюся, гэтыя два радкі складаныя для рытмічнага перакладу.
У такім выпадку мэтазгодна змяніць абарот, напрыклад:

"Бо толькі той шчасливы ЛЁС здабудзе,
Хто Йдзе па ім рука аб руку з Богам ... "

( і выкарыстаць “ І ” кароткае ў слове ЙДЗЕ)
-----------------------------------------------------------------
Далей. Збіты націск у радках:

- Што ў стрАхах знясільвАючых прахОдзіць ...
- ІмкнУчыся хутчЭй усё атрЫмаць

Я ведаю, як тут трэба пабудаваць сказы, каб націск
лёг куды трэба, але больш не падкажу...)))

Думаю, што аўтару ёсць яшчэ над чым папрацаваць.
Поспехаў!

Тамара Кошевая   22.06.2013 18:32     Заявить о нарушении
Цалком згодны з Вамі, шаноўная пані Тамара! Перакладаў можа быць шмат варыянтаў, і можна яшчэ паспрабаваць папрацаваць. Вельмі ўдзячны за прапановы, гэта ёсць вельмі каштоўна для мяне. Буду рады бачыць Вас зноў.

З найлепшымі пажаданнямі - Браціслаў.

Братислав Либертус Форум   23.06.2013 19:34   Заявить о нарушении
Я перакладаю ў некалькі больш складанай форме - з захаваннем памеру, думкі і стылю аўтара. Калі гэта рыфмаваны верш, абавязкова ўжываю рыфмы. Інакш мне нецікава і "нясмачна" працаваць. Дарэчы, тут у мяне ёсць некалькі перакладаў, можаце паглядзець і параўнаць з арыгіналам:
http://www.proza.ru/2013/03/27/2178

Тамара Кошевая   24.06.2013 00:18   Заявить о нарушении
Рецензия на «Iван Калагайда. Жыць не спяшайся, мiлы сябар» (Братислав Либертус На Белорусско)

Выдатны верш. Мудра сказана. Не па гадах мудрасць ... Поспехаў!

Шон Маклех   15.03.2013 18:41     Заявить о нарушении
Амінь, Шоне.
І табе таксама. Дзякую.

Братислав Либертус Форум   16.03.2013 22:07   Заявить о нарушении