Лiвень

Янина Пинчук
Воднаю сеткай
зацягнуты ходнікі –
струменіць, бяжыць,
серабрыцца, бруіцца,
абмывае каштоўны
камень майго сэрца
і ліжа збалелыя ногі.

Сыры пах петуній
згушчаецца – крэпкі такі,
што падхопіць, як вецер,
узніме да самае вежы –
цікаўна заўжды было,
што ж унутры там?

Плыву па-над горадам.

Скідаю свае кайданы,
як пантофлі.