За Дзвiною

Янина Пинчук
Сівер пакратаў таемныя струны,
Зарэчных дамоў драўляная ціш
Дзяцінства нагадвала, памяць люляла:
“Тут ты? Узгадаеш? Не зглухла? Не спіш?”
Хто б мог падумаць, што мне за Дзвіною
Родны паўстане бабруйскі Фарштат...
Дзіўна. Сталіца нязвыклай мне Латвіі.
А ўсё ўспрымаю на звыклы свой лад.