***

Янина Пинчук
так чорнымі цвітуць пялёсткі
так распранаецца душа
у чорнае загорнута цнатліва
і формы
і яскравай сілы колеры
так гарманічна выбухаюць
на тваіх
так справядліва
заўважаных палотнах
ты неверагоднасці ўсплёск
ты моц радзімы
што калыхае
Міціна такое чужае
любуюся здалёк
жадаю плёну
і кахання