***

Янина Пинчук
Замест тваiх рук абдымае коўдра,
Замест родных грудзей - падушка...
Апошнiм часам сплю вельмi шмат -
У сне не балюча, не скрушна.
Свiнцова, бясконца цягнецца дзень,
З нясцерпнай тугою чакаю вечар:
Заснуць - яшчэ не гарантыя.
Але спадзяванне на стрэчу.