У вагоне

Янина Пинчук
У вагоне журботна й сумна;
тут у стоме адно маўчаць;
не заснуць, не кунежыцца ціха –
не хапае твайго пляча.
З-пад зямлі я выйду на холад,
частаколам дамы тырчаць...
Мне няўтульна ў метро і дома –
не хапае твайго пляча...