***

Янина Пинчук
Я імкнулася быць нармальнай,
Толькі ўсё паўтараецца зноўку:
На алтар ускладаю сцягі,
Аздабляю ружай вінтоўку;
Мне ў цяжар мірныя справы,
Бо рамантыкі ў іх замала,
Як і ўвагі нармальных хлопцаў...
Я закохваюся ў генералаў.