так размауляю

Янина Пинчук
я не крычу –
гэта я так размаўляю;
я не ў прыпадку –
гэта я так разважаю спакойна;
я не юродствую –
гэта я так
спрабую да вас дагукацца;
гэта пікет адзіночны,
асабістая акцыя –
я падпальваю вашыя дзверы,
якія вы ад мяне зачынілі,
а можа, не ад мяне,
а проста з ранку
нікуды не выходзілі;
я пішу ўрачыста на плоце,
што скочу з маста –
а сама нікуды не іду,
сядаю пад надпісам,
грызу кіслы яблычак;
я ўласны язык
прыбіваю да бруку на плошчы;
я бегаю
голай па вуліцах,
выкрыкваючы нешта
пра актуальныя праблемы
свайго свету
унутранага і знешняга,
выплёўваючы
радкі сваіх вершаў і прозы,
як згусткі;
я...
эй, чаму вы мне круціце рукі?!
і куды вы мяне везяце?!