Мастацтва вайны

Янина Пинчук
Навучы мастацтву вайны! -
Банапарт так вучыў прусакаў -
правядзі далікатна па струнах -
і разгортвай сваю атаку:
ты на подступах да мяжы
ціхім шэптам аддаш загады
і ў ход пусціш усё майстэрства,
усю грозную моц і ўладу –
і зямля ўжо дрыжыць і млее,
гарады ўжо агнём абняты,
артылерыя б’е цяжкая,
і змаганне ідзе зацята,
толькі ты генерал славуты,
застаюцца адны малітвы...
Мне ніколі не быць ранейшай
пасля гэтай свяшчэннай бітвы;
кожны рух нараджае выбух,
і на небе гараць зарніцы,
сілы войск ужо на зыходзе...
Я выношу ключы ад сталіцы.
Ты галантны і як акупант,
я ніколькі цябе не баюся...
Толькі здзіўленая надзвычай:
гэта ты мне сказаў: “Здаюся!..”