час крывое люстэрка

Янина Пинчук
час – крывое люстэрка.
гэта лес, дзе лёгка згубіцца.

мне здавалася,
на крыві свайго сэрца
я будую сусветы
ўжо пяць стагоддзяў...
прайшло ж – пяць хвілінаў.

я зняверылася
і адраклася ад святога.
хацела разбіць абраз.
але ты –
ты чакаў мяне тры гады.
цяпер – настала мая чарга.

усё будзе добра.