Трамвай

Янина Пинчук
Высокіх вокнаў агні.
Цагляныя ф’ёрды сцен.
Тут паўтараецца вечна
Адна з  тых няхітрых сцэн...
Па мосце ідзе цягнік.
З аркі ляціць трамвай.
Гэта – проста прыпынак,
Тут і “вітаю”, й “бывай”.
Паедзеш ты, мо, куды?
Застанешся тут стаяць?
І што ні паробіш – слушна.
Толькі табе вырашаць.
Хацела б спусціцца я
Да філасофскіх глыбінь...
А нешта не атрымалася.
Мяне – маляваць пакінь.
Няма пад рукою фарбаў?
Словы тады ўжывай.
Па мосце ідзе цягнік.
З аркі ляціць трамвай.