Чыстае свята

Янина Пинчук
Як жа марыцца часам
зладзіць свята вялікае:
трыкстэраў розных
усмешкі
залунаюць
попелам белым,
эдэльвейс ураўненняў
узыдзе на ім;
разальецца па ходніках
чырвань сцягоў
і нават маленечкіх стужак;
паляўнічы ведаць жадае,
наколькі даўгі яго нож,
ці добра ім рэзаць
крышталь пры луне,
каб вясёлка згарэла
на вецці аскепкаў;
калі свет напалову пусты,
так спакойна і весела –
чыстае свята...