***

Янина Пинчук
калейдаскоп
праз суцэльную сажу
прарываецца
барваю полымя
на абрус кумачовы
малако перакульвае
бусел
сваім белым крылом
а ў іншым жа месцы
той кумач
ад слёз пачарнеў
і зрабіўся
адзеннем манаха
ці ўсё адрозніш ты
колеры?
паміргай
паглядзі
глядзець трэба доўга