Мая сям я

Янина Пинчук
У паэтаў сям’я ненармальная,
У паэтаў сям’я – гэта музы;

Адзін з іх пахне порахам,
кроўю, агнём, скурай ботаў,
афіцэрскім сукном;
усміхаецца ў вусы,
нібы ягуар, што здабычу
учуў сабе;

А другі патыхае парэчкай,
пірагамі, кнігамі, твідам,
а яшчэ ляснымі напоямі –
раскрывае абдоймы,
нібы мядзведзь-бацюхна;

Трэці пахне
шпітальнымі лекамі,
і касцёльнаю свечкай,
і ладанам,
і бінтамі і горкай калінаю;
і да сэрца
параненай птушкаю горнецца;

Як калоны
нябачнага хораму,
як кіты майго ўласнага свету –
ды й не толькі майго,
як па шчырасці...