кнiга казак для дзяцей-Вялiкая i Малая Мядзведзiцы

Татьяна Домаренок
У кнізе размешчаны казкі для дашкольнага і малодшага школьнага узросту.
У ёй сабраны казачныя гісторыі пра Сонейка, Месяц, Зорачкі, Аблокі і Горы, пра Мора, Паўночнае ззянне, нават пра Космас.
Якая прыгожая прырода нашай планеты, колькі ў ёй пяшчоты і зачаравання! Часам на Зямлі адбываецца нешта неверагоднае, вельмі падобнае на казку. А дзеці такія дапытлівыя! Яны імкнуцца разгадаць усе загадкі Зямлі і нават Сусвету!
Адправіўшыся ў займальнае вандраванне па старонках гэтай кнігі, вы патрапіце ў цудоўны свет нашай роднай планеты, пазнаёміцеся з Месяцовым Зайчыкам і Добрым Лунікам, з Музычным Праменьчыкам, з незвычайным Домам-Караблём. Вы даведаецеся, як птушкі ратавалі Белавежскую пушчу, як Крумкач Месяц ратаваў, дзе жывуць Галоўныя Гадзінічкі Зямлі, сустрэнеце ў кнізе яшчэ многа ўсяго займальнага і нават фантастычнага.

Ілюстрацыі да казак зрабіла вядомая мастачка Эльга Папова. Кніга вельмі прыгожая. Я ўпэўнена, што мастацкае афармленне кнігі спадабаецца ўсім, каму яна патрапіць ў рукі.

Кніга надрукаваная ў 2017 годзе ў выдавецтве "Беларусь".

Дарагія чытачы! Шукайце нашу цікавую і прыгожую кнігу ў кнігарнях.
У інтэрнэт-краме OZ.by  прадаецца кніга "Вялікая і Малая Мядзведзіцы" .
У інтэрнэт-магазіне "Белкніга" і выдавецтве "Беларусь".



Відэа кнігі
 https://www.youtube.com/watch?v=Mrm3iIdNwQM

Змест кнігі наступны:
Блакітная Зорачка
Сонейка Святланы
Хто прачынаецца раней за ўсіх?
Зорачкі-сястрычкі
Вялікая i Малая Мядзведзіцы
Як Сонейка выкупалася ў рацэ
Як Крумкач Месяц ратаваў
Вожык на Месяцы
Бяссоннiца
Калыханка
Чароўныя агеньчыкі Паўночнага ззяння
Як Музычны Праменьчык гасцяваў на Зямлі
Гісторыі пухнатых Аблокаў
Калыскавыя званочкі дзяўчынкі Ночачкі
Начны вартаўнік зорнага неба
Каму патрэбна Сонейка?
Галоўныя Гадзіннічкі Зямлі
Ад каго хавалася Сонейка?
Месяцовы Зайчык
Акно ў Сусвет
Мой Дом, як Карабель!
Таямніца сіняга Мора
Маленькі Караблік і вялікае мора
Добры Лунік
Падарунак Сонейка дзецям
Ах, якая краса - залатая каса!
Як птушкі ратавалі Белавежскую пушчу
Чорнагрыўка (фантастычная казка)