прысвячэнне

Янина Пинчук
я каталічка
занадта мабыць эмацыйная
я таму я не толькі тваёй
славе гатовая храм
недзе ўзвесці
і не толькі любіць цябе
“у цэлым”
але сэрцу твайму палымянаму
твайму імені прамяністаму
і вачам тваім бы незабудкі
і рукам трапяткім і лагодным
і грудзям тваім
цёплым надзейным
я малітву ў душы прысвячаю
захаплёную
і дзіцячую
асабліва калі абдымаю