чорны чалавек

Янина Пинчук
чорны чалавек сядае
ноччу на ложак мой
і катуе адбіткам люстра
курчуся я да рання
на золку ён не сыходзіць
і днём за спінай стаіць
спрабую ігнараваць
і ў сваім намаганні
ем гавару працую
і усміхаюся
уся у халодным поце
і саманадзейна рыфмы
у сваім перакочваю роце
бічую сябе за слабасць
заліваю раны атрутай
абязбольваю і глушу
боль да якога далей
я ўсё больш прыкута
з ім можна жыць
як жывуць другія
можна з часам абвыкнуць
калі б не адна ўмова
што адзін за нас у пэўны час
павінны навечна знікнуць
я крэмзаю і дэкламую
сябе увесь час суцяшаю
сябе – жывое расчараванне
чорны чалавек
мне калыханку пяе
лунае бліжэй тая кропка
за якой ужо – невяртанне
заторганая паламаная
скачу на людным пляцы
усе толькі моршчацца грэбліва
а я ў адчайнай журбе
атакую ворага чорнага
толькі спіна крывёй брыняе
я наношу ўдары сабе
я ў дваццаты здаецца раз
абвясціла ворагу бой
але з боку ўсім падаецца
што я б’юся з самой сабой
і злосцю ўскіпае сліна
я кідаюся на людзей
якія проста не бачаць
што я смяротна хворая
што грэшнік я і ліхадзей
я цаляю чорнаму ў твар
і разбіваю люстэрка
я ўжо мінула граніцу
слабасці і паняверкі
галоўнае не тлумачыць
не паддавацца слабасці
раптоўнай сваёй знямогі
маўчаць
маўчаць
маўчаць
да самае Перамогі