***

Янина Пинчук
што з намі сталася?
асабіста са мной?
азіраюся стомлена
на тое, што пройдзена
пешшу.
гады болю юнацкага,
трывогі і страхаў,
надломаў, чакання
аказаліся насамрэч
лепшымі.
мы павольна
крочым наперад
да зіхоткае мэты,
дасягнутага –
не адняць.
а ці ёсць надзея
на большае нешта?
ці змагу затрымацца?
ці змагу разагнацца?
ці здолею
акрыяць?..