белы афiцэр

Янина Пинчук
я белы афіцэр...
бялявы, беласкуры -
ну хоць бы на паштоўку...
прыгожая пісьменнасць,
прыгожыя манеры,
а то мне – ванітоўна,
мундзір я чорны
апрануць жадаю,
бо жарсцяў шмат,
пакутаў і прысудаў
я трымаю –
ў душы сваёй,
што кожны дзень
то гіне, то гарыць;
але занадта страсна
хапаюся за шаблю,
занадта эмацыйная –
ну што тут гаварыць?..
хіба падзяку Богу ўзнесці,
што сіл нямае на праклён –
за то я не змагла б і вечна
цану сваю сплаціць
да скону дзён.
але ж... хіба пратэставаць,
калі ў Творцы на мяне
свае ёсць планы?
ці мне тут вырашаць,
што слабасцю лічыць,
а што – заганай?..
няспраўджанай сябе
лічыць, пакрыўджанай,
саромецца натуры,
таго, што ў боскай партыі
наканавана быць мне
белаю фігурай?
а я не створана,
каб першай нападаць,
няма ў мяне ліцэнзіі
на яд і на падманы –
але адпор даваць магу,
магу павесці за сабой,
магу ствараць і лёс мяняць,
магу загойваць раны.
а гэта патрабуе больш
ў свеце, дзе віруе гнеў
і падазронасць,
напэўна, гэта гонар мне –
насіць свой кіцель
і глядзецца ў ім
не іншым кім,
а белаю варонай.