амбасадар

Янина Пинчук
калісьці ў мроях
сваіх летуценнях
сябе рыхтавала
да значнай пасады
але з хваляваннем
я ўсведамляю
што гэта насамрэч:
я ўжо амбасадар
я пасланец сучаснай
беларускай культуры;
мае граматы – кнігі;
з урачыстым паклонам
іх падношу нашчадкам
агрэман – то прыманне
адмова – маўчанне
і ніякіх ілюзій
ведала я - ад пачатку