вершы бунтуюць

Янина Пинчук
Мае вершы бунтуюць:
Рыфмы не хочуць!
Але не куляюцца,
Не грукочуць –
Iмкнуцца ў думах
Раптоўна спынiцца,
А потым пачаць
Задуменна кружыцца,
Рэчытатывам
Лiцца распеўным...
Хоць з боку формы –
Гэта сумнеўна.
Але я не крыўдую
I iх не чапаю:
Я ў радкi назiраннi
Пакорна ўкладаю.