Без працы

Янина Пинчук
Вось i звольнiўся
Чалавек,
А не скажаш:
«Сядзiць без працы»,
Бо бруiцца ў жылах
Радасць,
Дзень бяжыць,
А не цягнецца,
I праца сама
Вокамгненна
Знаходзiцца.