Зiмовы пейзаж

Янина Пинчук
Наш свет
Мініяцюрны
Ён змяшчаецца
На ракавінцы
Маціцовым тле
Дзе перламутр
Небам паўстае
Жамчужна
Снег іскрыцца
Філігранна
І дрэвы
І дамы
Тут згатаваны
І золатам
Ліюцца
Сонечныя промні
І вецер у бары
Іграе
На шкляных
Галінак
Ксілафоне.