Вiленскiм галiнкам

Янина Пинчук
Тут зіма паўсюль старажытная,
Быццам Брэйгелевы палотны:
Белы снег, сілуэты цёмныя -
Гэта веліч, поўная цноты;
Атачэнне вокнаў мансарды,
І ўрачыстых і светлых храмаў,
І багемнай зарэчнай кавярні,
І маленькіх вінтажных крамаў –
Абдымаюць Вільню галінкі,
Аплятаюць і злева, і справа,
Непрыкметна ствараюць казку
І нясуць хараства выяву... 
Заварожаная, летуценная,
Па-дзіцячы ўзнімаю голаў;
Вільня моцна мяне зачапіла,
Бо ў Вільні – ажурнае голле.