Колер Адвэнту

Янина Пинчук
Які колер мае Адвэнт?
Колер сіні, як зімнія ночы,
Колер срэбны, як маладзік,
Што за намі з-за дрэваў сочыць,
Як адзенне ў кардынала,
Ён чырвоны, і як арабіна,
Як любімыя шапка і кубак,
І гілі на танюткіх галінах;
Мае колер бялюткага снегу,
Поўніць сэрца белай малітвай,
Што заўсёды падорыць моц
Для жыццёвых суровых бітваў;
Мае колер карычневых дроваў,
Цынамоны, гваздзікі, гарбаты,
Мае колер зялёных ялінак,
Што раскінулі ў лесе шаты;
А таксама ён залаты,
Бы мігценне каляднай зоркі,
Што агорне праменнем свет
Адным снежаньскім адвячоркам.