Горад квiтнее коцiкамi

Янина Пинчук
а горад квітнее коцікамі
і яны распускаюцца
не толькі на вербах
але ў дварах на услончыках
у траве на лужках ля дома
на прыпынках
грамадскага транспарту
ля крам і касцёлаў
і на дрэвах
і ў пад’ездах
на лесвіцах
у агародчыках
на руках у дзяцей
і на вокнах
шэранькія клубочкі
беленькія дзьмухаўцы
чорненькія аксаміткі
паласатыя камышовыя
і трохколерныя на ўдачу
і рудыя як сонейка ўвосень
і цяплейшым робіцца горад