Дзеучына з Юравiч

Янина Пинчук
Я дзеўчына простая, шчырая
З краю гонкіх сасон у цішы,
Пакуль не памру, хачу я
Верш выпраменьваць з душы.

Дзеўчына з Юравіч я,
Завуся я проста Янка,
І гонар, і годнасць маю,
Хоць сціплая я сялянка.

Верш, быццам папараць свежая,
Як рута, што ў лузе палае,
І як казуля зграбная,
Што ў пушчы прытулку шукае.

Дзеўчына з Юравіч я,
Завуся я проста Янка,
І гонар, і годнасць маю,
Хоць сціплая я сялянка.

З народам хачу быць еднай
І разам імкнуцца да мар –
Не трэба мне мора раскошы,
Мне мілы родны гушчар.