Асмалоука

Янина Пинчук
Мы забраліся
Як разведчыкі
Ў тыл мінулага
Як каты
У стары халадзільнік
У парэпаны “Мінск”
Два мастака-хулігана
У чорным квадраце
Двара растварыліся
Вокны тут як бурштын
Ахінуты боа
З лісця бэзу
Як гарбата ў вінтажнай
Пашчэрбленай шклянцы
Сцежкі між агародчыкаў
Вельмі зманліва вабяць
Герань на балконах
Як пароль патаемны
Блакітны пад’езд
Быццам яўка
Званне творцы
Ці можа быць пропускам?
Ці ты ведаеш
Патрэбнае слоўка?
Аніякага гуку
Маўчыць Асмалоўка
Толькі ключ зарыпеў
На пляцоўцы
На ўсялякі выпадак збягаем