Ружовая птушка Каркадэ

Ляксандра Зпад Барысава
(Пераклад з рускай мовы на беларускую http://www.proza.ru/2015/01/10/60 )

                Ідэя казкі Дмитрия
                Дым Аф  http://www.proza.ru/avtor/adviktor
                (ён жа і рэдактар)

 Васька і Аленка не былі сяброўкамі, яны проста вучыліся ў адным класе, сёмым "А" сярэдняй школы №2 Месца. Падобныя яны былі, як двайняты, хоць і не былі сёстрамі.
 Чым адрозніваліся Аленка і Васька, так гэта колерам валасоў. Валасы ў Аленкі былі доўгія, да пояса, саламянага колеру з залацістым адлівам. А ў Ваські – кароткія, да плячэй, вельмі густыя, вечна кудлатыя і ярка рудыя.


 Бацькі Аленкі былі бізнэсмэнамі, а бацькі Ваські працавалі ў сакрэтнай скрыні.

  Хадзілі смутныя чуткі, што Аленка нарадзілася не адна, а з двайняткай. Але ў першы тыдзень жыцця адна дзяўчынка кудысьці знікла. Напэўна, па гэтым чынніку, Аленка пачувалася непаўнавартаснай, аднабокай, недасканалай нейкай. І зненавідзела яна сябе і бацькоў і ўсвесь белы свет. А ўбачыўшы Ваську, так падобную на яе, Аленка і засяродзіла ўсю сваю нянавісць на гэтай дзяўчынцы. <<У мяне магла быць такая сястра, - горка думала яна, - А тут чужая... Дык як яна смела быць такой?!!!...>>


  А насамрэч дзяўчынка пасля родаў нікуды не знікала. Бацька Аленкі замовіў загадзя правесці поўную дыягностыку нованароджаных, добра аплаціўшы паслугу. І лекары выявілі дзіўныя генныя змены ў адной з дзяўчынак.

  - Рэдкі набор храмасом. Яна будзе ці дэбілам ці геніем, - так мовіў гапрыканцы аўтарытэт.

  Аленчын бацька, пачуўшы такія словы, тут жа вырашыў адмовіцца ад дзіцяці, сказаўшы жонцы, што адна з дзяўчынак не выжыла.



  Васька сядзела за сталом, млява ўтаропячыся ў манітор, і памешвала лыжкай чай Каркадэ ў кубку. Выпадкова паглядзеўшы ў кубак, яна ўбачыла, што на паверхні плавае невялікая ружовая пухнатая, злёгку падмоклая птушыная пярынка. Грэбліва падчапіўшы пяро лыжкай, Васька шпурнула яго пад стол. І тут як быццам шэры цень мільгануў ад задняй ножкі стала да пярынкі і зваротна, і пярынка знікла.

  Вельмі здзівілася Васька, і нават на хвілінку забылася пра свае нягоды. А потым уздыхнула цяжка і зноў утаропілася ў манітор.
  А ўсё Аленка. Даўно Васька заўважыла, што паглядае Аленка з зайздрасцю на яе рудую, коратка стрыжаную галаву. І тады адвёўшы зайздросніцу ў бок, бянтэжачыся, прызналася Васька, што гэта парык у яе на галаве, што ад прыроды валасы ў яе, у Ваські, зусім не растуць, так што зайздросціць няма чаго. І папрасіла яна Аленку, каб яна пра гэта нікому не гаварыла, паколькі сарамаціцца Васька гэтага свайго недахопу.

 І не заўважыла прастадушная Васька падступнай усмешкі Аленкі. Яна толькі заўважыла, што Аленка супакоілася і больш не зайздросціць ёй.

  А надоечы, пасварыўшыся па нейкай дробязі, Аленка прашыпела ёй як вужака:
   - Вось, сарву я з цябе парык твой пры ўсіх, будзеш ведаць...

  Ніхто не пачуў, што шыпела Аленка, а ў Ваські ўсё пахаладзела і скурчылася ўсярэдзіне ад такой перспектывы.

  І зараз яна сядзела і гаротна памешвала лыжачкай чай.

  <<Добра, што я не ўсю праўду пра сябе ёй сказала, - горка думала Васька, - Тады б яна мяне зусім зацкавала б...>>

  Васька не была роднай дачкой. Першыя пяць гадоў яна жыла ў дзіцячым доме ў глухім палесском мястэчку. Час гэты адклаўся чорнымі ценямі ў памяці, з'яўляўся кашмарамі ў сне.

 І тут прыйшлі яны, яе будучыя бацькі. Убачыўшы іх, яна так і пацягнулася да іх усёй сваёй збалелай, зацкаванай душой. І о, цуд, яны звярнулі на яе ўвагу, і забралі з гэтага пекла, і ўдачарылі.

 Будучыя Васькіны бацькі былі ў тым дзіцячым доме ў камандзіроўцы, сеціва кампутарнае ўсталёўвалі. Сваіх дзяцей у іх не было, а Васька балюча іх ўразіла, зачапіла за сэрца востра. І яны яе забралі сабе.



  ...І раптам з дна кубка зноў усплыла ружовая пярынка. З выгляду мяккая, сухая і пухнатая, яна як быццам і не была на дне кубка.

  І Васька, падчапіўшы пярынку лыжкай, садзьмула яе на падлогу, уважліва назіраючы за палётам. І зноў як цень шэрая кінулася ад задняй ножкі стала да пярынкі і зваротна. І пярынка знікла.

  - Мыш, напэўна, - ціха прамармытала Васька і кінула на падлогу кавалачак сыру.

  Але сыр як зваліўся, так і застаўся там ляжаць.

  А Васька зноў вярнулася да сваіх смуткаў. "Ах, калі б былі ў мяне валасы залатыя, не было б у мяне гэтых непрыемнасцяў", - думала яна, боўтаючы лыжкай у кубку з чаем.

  Дастаўшы лыжку з кубка, убачыла Васька, што прыліпла да лыжкі мокрая залаціста-ружовая пярынка. І назіраючы, як пярынка павольна сохне і распушается, працягвала думаць усё пра тое ж: "Ах, калі б былі ў мяне валасы залатыя..." А пярынка, высыхаючы, павольна змяняла свой колер, становячыся ўсё святлей і празрысцей.

  Хацела Васька адправіць пад стол і гэтае перайка, але зірнуўшы туды, убачыла, што сядзіць пад сталом побач з кавалачкам сыра маленькая шэрая мышка на задніх лапках, і дакорліва глядзіць на Ваську. Потым схапіла мышка кавалачак сыра і павольна паплялася да задняй ножкі стала.

  Перавяла Васька погляд на лыжку, але пярынкі ў ёй не было. Як вецер знёс.
  І тут раздаўся званок у дзверы. І Васька кінулася адчыняць, думаючы, што гэта бацькі вярнуліся з камандзіроўкі. Але гэта была Аленка.

 А за яе спіной маячылі два браты, Грышка з Сярожкам. Паглядзела Аленка на Ваську зло прыжмурыўшыся і загадала братам:

  - Трымайце яе за рукі, а я сарву з яе парык, і вы ўбачыце, што я вас не ашуквала.

  Васька ад нечаканасці разгубілася, што не ўцякла зваротна ў кватэру, і не зачыніла за сабой дзверы, толькі ад спалоху заплюшчыла вочы.

  І пацяклі ў яе па шчоках слязы, але бязлітасная Аленка ўсё адно сарвала з яе парык. І невыносна балюча стала Васьцы ад такой подлай здрады, і зарыдала яна ўслых, і здавалася ёй, што слёзы цякуць у яе не толькі па шчоках, слёзы вадаспадам сплываюць з галавы на плечы, на спіну, і вось яна стаіць ужо ў вадаспадзе слёз.

  І рыдаючы, не пачула яна, як здзіўлена войкнула Аленка, а браты адпусцілі яе рукі.
  Потым Васька, перасільваючы сябе, расплюшчыла вочы і ўбачыла, што на пляцоўцы нікога не было.

  Падняўшы кінуты на падлогу парык, яна зачыніла дзверы і вярнулася ў пакой.
  З вялікага насценнага люстэрка зірнула на яе зарумзаная Васька, якая трымае ў руках змяты руды парык.

  Не, не Васька, Васіліса, паколькі ззяла яе галава ў арэоле пухнатых залацістых валасоў, і валасы гэтыя як сцякалі з яе залатым вадаспадам амаль да самай падлогі.

 Васіліса. Васіліса Чароўная.