Я хачу сказаць табе вельмi шмат слоу

Братислав Либертус На Белорусско
Я ХАЧУ СКАЗАЦЬ ТАБЕ ВЕЛЬМІ ШМАТ СЛОЎ

Я хачу сказаць табе вельмі шмат слоў.
Табе, чыё імя - сэрцайкам перад маімі вачыма.
Табе, чыё імя - Жыццё, бягучае па венах.
Я хачу сказаць табе вельмі шмат слоў.

Я хачу сказаць табе вельмі шмат слоў.
Табе, ад каго чакаю паведамлення вКантакце.
Табе, пра каго думкі мае несвядома.
І з кім хачу быць побач - верным сябрам.

Я хачу сказаць табе вельмі шмат слоў.
Табе, каму не пішу ўпарта, і ты ведаеш.
Табе, каго не хачу заўважаць, і маўчу.
Табе, пра каго забараніў казаць усім сябрам.

Я хачу сказаць табе вельмі шмат слоў.
Якіх, напэўна, і не варта казаць.
Не таму, што ты іх, магчыма, не чакаеш, -
А таму, што не словамі трэба казаць пра каханне.

Я хачу сказаць табе вельмі шмат поглядаў.
Такіх, што кардыяграмаю паведамяцься ў табе
І дапамогуць глядзець у той жа бок, што і я.
І ты адчуеш самае галоўнае.

Я хачу сказаць табе вельмі шмат цяпла.
Але яшчэ больш хачу сказаць табе учынкаў:
Маўклівых і яркіх, як вочы тых, што любяць, -
Так, каб гэтая яркасць запалілася і ў тваіх.

Я хачу сказаць табе вельмі шмат слоў.
Але не скажу табе іх, - таму што не час.
Буду маўчаць, і рабіць выгляд, што іх ўва мне няма.
А ты - калі ласка, не заўважай, як я кусаю вусны.

Я хачу сказаць табе вельмі шмат слоў.
Я хачу сказаць табе вельмі шмат.
Я хачу сказаць табе вельмі.
Я хачу сказаць табе.

2012/11/11
Браціслав Лібэртус

пераклад з рускай мовы: http://www.proza.ru/2012/11/12/1360