Перадсвiтальная казка для паэта. вiп

Братислав Либертус На Белорусско
ПЕРАДСВІТАЛЬНАЯ КАЗКА ДЛЯ ПАЭТА
("Эра бальнічная")

Ты запісвай... Ці чуеш? Запісвай.
Варта шэпт да цябе запісаць.
У паэта - адзіная місія:
Слухаць вецер, вершы складаць.

А ўжо рэшта - яго не кранаецца.
Ён - любімае Богам дзіця.
Чуеш? Раніца ўжо абуджаецца!
Для тваёга, паэт, жыцця!

Альбо ты для яе. То не розніца!
Ты - адзін з наваколлем уздых.
І праменчык вачэй дакронецца
Каб да Казкі ты сведкам быў ...

Твая Муза сабе ўсміхаецца, -
Хвацка люляючысь на галлі!
Перад ёю Амур выслужаецца, -
Быць бы разам яны маглі.

А Амур ёй, хутчэй, падабаецца!
Да з дзяўчынай нішто не зрабіць.
І яна яму ў тым не прызнаецца,
Хоць дрыготка яго будзе біць ...

Вось так казкі і адбываюцца!
Прачынайся на ранняй зары,
Тое ўбачыш, як ноч раствараецца:
Таюць зоркі ў сонца ціры ...

І пачуеш ты, распраўляюцца
Крылы лёгкіх ў тваёй грудзі ...
Гэты ранак з цябе пачынаецца!
Паглядзець на яго ж прыйдзі!


26.12.2011
Браціслаў Лібэртус


ауўтар перакладу з рускай мовы: Браціслаў Лібэртус
дата перакладу: 02.04.2012
рэдакцыя - ў аўтарстве Алекса Старасціна  http://stihi.ru/avtor/ostin111 (09.05.2014)
арыгінальная назва на рускай мове: "Предрассветная сказка для поэта"
пасыланне на арыгінал: http://www.proza.ru/2013/03/21/2047
рэцэнзіі:
http://www.proza.ru/comments.html?2012/09/18/1446 (+)
http://stihi.ru/comments.html?2013/06/19/683 (+)