Халоднасць...

Беларуски Куток
Халоднасць...
Ольга Ролич Брестчанка

Халоднасць... Нязносная  халоднасць.
Зусiм  не  таму,  што  зiма.
Зноў адзiнюткая  постаць
Сябе суцяшае сама.

Бессань  слязьмi  заблiшчыць
У  бзiкаватай  начы
I  паспрабуе  знiшчыць
Галоўнае.  Хоць ты крычы

Альбо стагнi ад болю...
А ўсё ж беспрытульнасць жыцця,
Вiдаць, назаўжды  з  табою,
Грэшнага  свету  дзiця.


...Гэты адчай не ад болю,
Гэта ад гонару ўсё:
Калi б я жыла з Табою -
Iншым было б жыццё.



1990 г.